Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

«Сакрэты мовы беларускай» (інф. гадзіна ў 8 класе, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы)

 “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай

мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй

свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына

дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе

ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш

шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага

багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова”.

Змітрок Бядуля

        21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для святкавання быў абраны гэты дзень, бо21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.       

       Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.

      Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі для вучняў 8 класа адбылася інфармацыйныя гадзіна “Сакрэты мовы беларускай” у мэтах абуджэння павагі да слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў; развіцця сродкамі мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца; выхавання павагі да ўсяго роднага, беларускага. Навучэнцы акунуліся ў гісторыю свята, адказвалі на пытанні настаўніка, праверылі свае веды падчас пазнавальнай гульні-віктарыны, пашырылі кругагляд пра багацце нашай роднай беларускай мовы.

      Калі вы чуеце яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведайце, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвацеся, а прыміце яе, бо яе месца ў вашай краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

Видеоматериалы

  • День Здоровья

Разделы сайта